Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць занятых у эканоміцы Беларусі за апошні месяц скарацілася ў 6 разоў больш, чым за год


Ярмарка вакансій у Менску, ілюстрацыйнае фота
Ярмарка вакансій у Менску, ілюстрацыйнае фота

Белстат зафіксаваў рэзкае скарачэньне колькасьці занятых у эканоміцы Беларусі па выніках красавіка.

У красавіку ў эканоміцы былі занятыя 4,32 мільёна чалавек. Гэта на 17,9 тысячы чалавек менш, чым у сакавіку. Для параўнаньня, за цэлы год (з сакавіка 2019 да сакавіка 2020) колькасьць занятых у эканоміцы скарацілася на 2,4 тысячы чалавек — у 6 разоў менш, чым за апошні месяц.

У красавіку, паводле Белстату, прынялі на працу 53 763 чалавек, а звольнілі — 67 029. Такім чынам, колькасьць працоўных месцаў скарацілася на 13 266.

Больш звольнілі, чым прынялі на працу ў красавіку, у

  • прамысловасьці (звольнілі 14 515 чалавек, прынялі 8056),
  • адукацыі (звольнілі 9864, прынялі 4345),
  • ахове здароўя (звольнілі 7636 прынялі 3915),
  • у сфэры творчасьці, забаваў і адпачынку (звольнілі 3865, прынялі 965),
  • паслугах па часовым пражываньні і харчаваньні (звольнілі 1509, прынялі 541),
  • транспартнай дзейнасьці, складаваньні, паштовай і кур’ерскай дзейнасьці (звольнілі 3210, прынялі 1992),
  • у гандлі і аўтасэрвісе (звольнілі 10 212, прынялі 9321),
  • і інш.

Больш чалавек прынялі на працу, чым звольнілі, у

  • прафэсійнай, навуковай і тэхнічнай дзейнасьці (прынялі на працу 6830 чалавек, звольнілі 1064),
  • сфэры адміністрацыйных і дапаможных паслуг (прынялі 3063, звольнілі 988),
  • сельскай, лясной і рыбнай гаспадарцы (прынялі 7767, звольнілі 6946),
  • будаўніцтве (прынялі 3951, звольнілі 3693),
  • горназдабыўной прамысловасьці (прынялі 145, звольнілі 131).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG