Удзельнікі акцыі ў Менску.
Акцыя ў менскіх раёнах Грушаўка і Паўднёвы Захад
У Грушаўцы людзі таксама выйшлі на акцыю салідарнасьці на знак нязгоды з адмовай ЦВК зарэгістраваць Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
Акцыя ў раёне вуліцы Раманаўская Слабада ў Менску:
Акцыі ў Баранавічах, Бярозе, Наваполацку і Берасьці
Падчас жывога эфіру затрымалі карэспандэнта Свабоды Алеся Пілецкага і відэаапэратара Андрэя Рабчыка. Людзі ў цывільным выскачылі зь сіняга макрааўтобусу і, не прадставіўшыся, пацягнулі карэспандэнтаў у аўтобус.
Затрыманьні ў Гомлі
АМАП на акцыі ў Гомлі затрымлівае людзей.
Бабруйск: людзей затрымліваюць стыхійна
У Бабруйску з прычыны ўзмоцненага патруляваньня міліцыяй усяго цэнтру гораду пікет не сабраўся выразна ў нейкім месцы, але мінімум пяць чалавек ужо затрымалі.
Проста на тралейбусным прыпынку на плошчы Леніна затрымалі хлапца, які стаяў адзін: да яго пад'ехаў патрульны джып без апазнавальных знакаў, але зь міліцыянтамі ў форме, маладзёна схапілі і пасадзілі ў машыну. Пазьней на прыпынку затрымалі таксама раварыста і яшчэ дваіх чалавек.
Хлопец зь дзяўчынай гулялі ля фантану на плошчы Леніна, дзяўчына на хвіліну адышла, да хлопца падбеглі міліцыянты й павялі ў машыну.
АМАП і ўнутраныя войскі выбарачна затрымліваюць людзей паміж цыркам і плошчай Перамогі ў Менску. Закідваюць іх у аўтазакі. Тут шпацыруе шмат людзей. Праход у бок Кастрычніцкай плошчы ўздоўж праспэкту Незалежнасьці перакрыты ў тым ліку і для пешаходаў.
Роварны прабег салідарнасьці ў Менску
На чарговую акцыю салідарнасьці 14 ліпеня выехалі і менскія раварысты.
Аўтамабілісты масава сыгналяць ім на знак салідарнасьці.
Гудзе вуліца Багдановіча ў Менску, кіроўцы двух палос бясконца гудуць. Праз тое, што праспэкт перакрыты, тут інтэнсіўны рух.
Шмат людзей сабралася на Нямізе, на спуску зь Верхняга гораду пару соцень чалавек, якія пляскаюць у далоні. Шмат пешаходаў, аўтамабілістаў і раварыстаў, людзі скандуюць «Жыве Беларусь!»
АМАП затрымлівае некаторых, у адказ скандуюць «ганьба!»
Беларускія карыстальнікі Telegramʼу наракаюць на перабоі з доступам.
На Нямізе АМАП разганяе і затрымлівае пратэстоўцаў з абодвух бакоў вуліцы Багдановіча.
Як міліцыя і АМАП жорстка затрымлівалі пратэстоўцаў у Менску і Гомлі
Як Беларусь пратэстуе. Дыскусія аналітыкаў ужывую
Апошнія падзеі абмяркоўваюць аглядальнікі Радыё Свабода Юры Дракахруст і Віталь Цыганкоў, і экспэрт Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Вадзім Мажэйка.
Тым часам менскія раварысты занялі Кастрычніцкую плошчу.
Людзей затрымліваць у менскім прыгарадзе Новая Баравая. Некалькі раварыстаў затрымалі на Кастрычніцкай плошчы, паведамляе «Вясна».
АМАП разганяе і затрымлівае пратэстоўцаў з абодвух бакоў вуліцы Багдановіча ў Менску. Унутраныя войскі хапаюць людзей, «зачышчаючы» спуск ад Верхняга гораду да Нямігі, дзе было некалькі соцень чалавек.
«Вясна»: прынамсі 60 затрыманых у Менску
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што ім вядомыя імёны прынамсі 60 затрыманых у сталіцы Беларусі
Станцыю мэтро Няміга закрылі.
Некалькі соцень чалавек ідуць па праспэкце Пераможцаў у Менску, іх адціскае АМАП у бок стэлы «Менск — горад-герой».