На праспэкце Незалежнасьці і прылеглых вуліцах у цэнтры Менску адключылі асьвятленьне
АМАП перакрыў Савецкую вуліцу ў цэнтры Берасьця
Людзі на Нямізе скандуюць «Сыходзь!»
Менск: Людзі на Нямізе і ня думаюць разыходзіцца. Працягваюцца сутычкі паміж АМАПам, а таксама праваахоўнікамі ў цывільным і ўдзельнікамі акцыі. Відавочцы ў сацсетках паведамляюць, што на Нямізе затрымліваюць нават выпадковых наведнікаў KFC.
Працягваюць «прагульвацца» і па праспэкце Незалежнасьці, але тут людзей менш.
У Берасьці люзі ідуць па ходніку пад гукі песьні Віктара Цоя «Перемен». Аўтамабілісты сыгналяць.
З Цэнтральнага РАУС у Менску выпусьцілі журналістаў Радыё Свабода і Эўрарадыё.
Вось як іх затрымлівалі.
Як пратэстоўцы адбівалі людзей у міліцыі. ВІДЭА
Да 20 чалавек затрымалі амапаўцы ў Новай Баравой пад Менскам, — напісаў тамтэйшы жыхар.
Жорсткая спроба затрыманьня на Нямізе.
Паводле тэлеграм-каналу «Мая краіна Беларусь», людзі дагэтуль застаюцца стаяць на Нямізе.
На Нямізе затрымалі журналістаў Tut.by
Падчас асьвятленьня акцый пратэсту ў Менску затрымалі журналістаў Tut.by Усевалада Зарубіна і Аляксея Суднікава, якія працавалі на скрыжаваньні вуліц Раманаўская Слабада і Няміга.
Месцазнаходжаньне журналістаў невядома. Суднікава затрымалі друг раз за вечар. Першы раз журналіста затрымалі а 20:00 на праспэкце Незалежнасьці і праз 10 хвілін адпусьцілі.