Партыя прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона страціла абсалютную большасьць месцаў у Нацыянальным сходзе, ніжняй палаце парлямэнту.
17 дэпутатаў прэзыдэнцкай партыі «Наперад, Рэспубліка!» выйшлі зь яе і стварылі парлямэнцкую групу «Экалёгія, дэмакратыя, салідарнасьць». Яе ўзначаліў Мацьё Арфэлен.
У франкцыі прэзыдэнцкай партыі ў парлямэнце засталося 288 дэпутатаў, летась іх было 314. Для абсалютнай большасьці прыхільнікам Макрона не хапае аднаго дэпутата.
Імаверна, такое становішча наўрад ці адаб’ецца пры галасаваньні аб ключавых пытаньнях: Макрон карыстаецца надзейнай падтрымкай дэпутатаў цэнтрысцкага «Дэмакратычнага руху», фракцыю якога ўтвараюць 46 дэпутатаў.