Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ пачала справу ў сувязі з магчымай дзяржаўнай здрадай былога прэзыдэнта Ўкраіны на перамовах у Менску, — дэпутат Вярхоўнай рады


Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма
Былы прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма

Служба бясьпекі Ўкраіны пачала крымінальную справу па факце дзяржаўнай здрады прадстаўнікоў украінскай дэлегацыі на перамовах у Менску, заявіў у Facebook дэпутат Вярхоўнай рады Ўладзімір Вятровіч. Паводле яго, справа тычыцца кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Андрэя Ермака і прадстаўніка прэзыдэнта ў трохбаковай кантактнай групе, экс-прэзыдэнта Леаніда Кучмы.

«Служба бясьпекі Ўкраіны, нарэшце, пачала крымінальную справу па факце здрады "пэўных прадстаўнікоў украінскай дэлегацыі" на перамовах у Менску. Шкада, што СБУ саромеецца наўпрост назваць прозьвішчы "асобных прадстаўнікоў", згаданыя ў маім звароце, бо гаворка ідзе пра кіраўніка офіса прэзыдэнта Андрэя Ермака і другога прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучму. І шкада, што СБУ ня дзейнічала паводле закону адразу пасьля майго звароту, і я мусіў зьвярнуцца ў суд», — напісаў 18 мая Вятровіч.

Ярмак і Кучма пакуль не камэнтуюць гэтага рашэньня.

10 красавіка дэпутат Вятровіч абвясьціў, што запатрабаваў ад СБУ і Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў пачаць справу супраць Ермака і Кучмы за «садзеяньне дзяржаве-агрэсару альбо яго прадстаўнікам у ажыцьцяўленьні падрыўной дзейнасьці супраць Украіны». Гаворка ішла пра падпісанае ў Менску пагадненьне аб стварэньні «кансультацыйнай рады» з прадстаўнікамі так званых «ДНР» і «ЛНР».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG