Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пампэо: Нашыя пастаўкі умацоўваюць сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі


Майк Пампэо
Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо пракамэнтаваў пачатак паставак амэрыканскай сырой нафты ў Беларусь. Танкер з 80 тысячамі тонаў амэрыканскай нафты для Беларусі прыбудзе ў порт Клайпеды на пачатку ліпеня.

«На гэтым тыдні ў Беларусь пойдуць першыя пастаўкі амэрыканскай нафты. Гэтая канкурэнтная зьдзелка, зьдзейсьненая амэрыканскім энэргетычным трэйдэрам United Energy Trading пры садзейнічаньні амэрыканскай фірмы Getka і іх польскага партнэра UNIMOT, умацоўвае сувэрэнітэт і незалежнасьць Беларусі, дэманструе, што Злучаныя Штаты гатовыя даць гандлёвыя магчымасьці амэрыканскім кампаніям, зацікаўленым ва ўваходжаньні на беларускі рынак, і выконвае абяцаньні, якія Злучаныя Штаты далі Беларусі ў лютым [на перамовах] з кіраўнікамі ўраду ў Менску», — гаворыцца ў заяве.

Паводле Пампэо, будучы найбуйнейшым вытворцам нафты і газу ў сьвеце, Злучаныя Штаты гатовыя задаволіць імпартныя патрэбы краін, якія, як і Беларусь, хочуць скарыстаць з павышэньня энэргетычнай бясьпекі праз дывэрсыфікацыю паставак і гандаль, заснаваны на камэрцыйных каштоўнасьцях ЗША — свабодным прадпрымальніцтве, вяршэнстве закону і празрыстых, свабодных ад карупцыі зьдзелках.

«Злучаныя Штаты настойліва заклікаюць Беларусь абапірацца на прагрэс, дасягнуты ў пашырэньні доступу амэрыканскага бізнэсу на свой рынак, і правесьці рынкавыя рэформы, якія лібэралізуюць рынак, для прасоўваньня працэсу ўступленьня ў СГА. Гэтыя рэчы дапамогуць Беларусі поўнасьцю раскрыць свой гандлёвы і інвэстыцыйны патэнцыял і забясьпечыць яе будучыню. Злучаныя Штаты зь нецярпеньнем чакаюць працягу ўмацаваньня нашага партнэрства», — заявіў Майк Пампэо.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG