Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія рокеры далі 10-гадзінны маратон у падтрымку мэдыкаў. ВІДЭА


Гурт «Петля пристрастия», ілюстрацыйнае фота
Гурт «Петля пристрастия», ілюстрацыйнае фота

Больш за дзясятак беларускіх гуртоў і выканаўцаў узяў удзел у музычным онлайн-маратоне «Live Aid: COVID-19» у падтрымку збору сродкаў на дапамогу беларускім мэдыкам — кампаніі #ByCovid19.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Канцэрт ладзяць Polugar Bar, MediaCube Production і «Эўрарадыё» — апошняе трансьлявала канцэрт на сваім сайце, Youtube-канале.

На канцэрце выступалі:

  • Tornado;
  • «Петля пристрастия»;
  • The Stokes;
  • The Road Dogs;
  • 2morrow2late;
  • The Silicon;
  • Panska Moc;
  • Artefact Band;
  • Аляксандар Памідораў і «Пьяные гости»;
  • Алег Хаменка;
  • Пётар Клюеў
  • і іншыя.

Грошы на падтрымку беларускіх мэдыкаў можна было ахвяраваць кампаніі #ByCovid19 як падчас канцэрту, так і цяпер.

Гэта ня першы інтэрнэт-канцэрт у падтрымку беларускіх мэдыкаў. Пад падобныя канцэрты быў створаны цэлы сэрвіс Artist.gives, дзе ўжо выступалі Akute, Šuma, «Дай дарогу» і іншыя. Неўзабаве там выступяць Uzari, Palina і іншыя. Свой дабрачынны фэст рабілі беларускія мэталісты.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG