Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля затрыманьняў у Бабруйску зьнік журналіст Алесь Асіпцоў

абноўлена

Алесь Асіпцоў, архіўнае фота
Алесь Асіпцоў, архіўнае фота

У Бабруйску 9 траўня прайшоў несанкцыянаваны «антыпарад», на які заклікаў блогер Сяргей Ціханоўскі. Перад акцыяй затрымалі шэраг журналістаў. Пасьля акцыі застаецца невядомым месцазнаходжаньне журналіста Алеся Асіпцова.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, каля 13-й гадзіны 9 траўня з Асіпцовым размаўляла журналістка з Бабруйску Марына Маўчанава. Алесь распавёў, што сеў у машыну да некага з удзельнікаў акцыі пратэсту і яны езьдзяць па горадзе. З самай раніцы Алесь быў з ёй на сувязі, яны стэлефаноўваліся і распавядалі адзін аднаму, што дзе ў горадзе адбываецца. А ўжо праз некаторы час калегі журналіста пачалі пісаць, што ён не выходзіць на сувязь.

Шэраг калегаў Асіпцова і ягоная жонка тэлефанавалі ў бабруйскія УУС і РАУС, а таксама ў ДПС — там не далі ніякай дакладнай інфармацыі пра Алеся, а жонцы параілі пісаць заяву аб зьнікненьні. Тэлефон Асіпцова па-ранейшаму недасяжны.

Дачка журналіста прасачыла тэлефон бацькі праз адмысловую праграму — апарат знаходзіцца ў Бабруйску, на вуліцы Гогаля, 18. Гэта аддзел міліцыі Ленінскага раёну Бабруйску.

БелаПАН адзначае, што перад «антыпарадам» быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак блогер Сяргей Ціханоўскі, які заклікаў на акцыю. Былі затрыманыя таксама журналісты, якія асьвятлялі несанкцыянаваныя акцыі: апэратар-фрылянсэр Міхаіл Аршынскі, журналіст-фрылянсэр Зьміцер Лупач (супрацоўнічае зь «Белсатам»), журналіст і праваабаронца Аляксандар Буракоў (супрацоўнічае з Deutsche Welle), апэратар Аляксандар Баразенка (супрацоўнічае зь «Белсатам») і яшчэ каля 15 удзельнікаў акцыі.

Баразенку вызвалілі праз тры гадзіны ў міліцыі. Аршынскі і Буракоў, паводле БАЖ, у ізалятары ў Магілёве, Лупач — у ізалятары ў Глыбокім. Чакаецца, што суды над імі пройдуць у панядзелак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG