Фатаздымкі з 1945 году расказваюць, як грамадзяне розных краін радаваліся капітуляцыі Нямеччыны. Большасць здымкаў датаваныя 8 траўня.
Сьвяткаваньне Перамогі над нацызмам у 1945 годзе ва ўсім сьвеце - фотагалерэя архіўных фатаздымкаў

1
Брытанскія жанчыны танцуюць з амэрыканскімі вайскоўцамі ў Лёндане 8 траўня 1945 году пасьля капітуляцыі Нямеччыны

2
Маладыя амэрыканцы адзначаюць Перамогу ў Балтыморы, штат Мэрылэнд, 8 траўня 1945 году

3
Французы на стыхійным парадзе ў Парыжы, 8 траўня 1945 году

4
Людзі ў Нью-Ёрку каля Статуі Свабоды, 8 траўня 1945 году. У рэпартажы гэта апісвалася так: “Некаторыя нецьвярозыя цывільныя асобы - а часам і вайскоўцы - прапануюць мінакам выпіць разам. Алкаголь з удзячнасцю прымаецца. Пераважна падлеткамі”

5
Жанчына сьпявае ў цэнтры Масквы. Урачыстасьці пачаліся празь дзень - 9 траўня

6
Брытанскага сяржанта падкідае натоўп падлеткаў у Маскве. Акт аб капітуляцыі Нямеччыны быў падпісаны ў Францыі 7 траўня і ўступіў у сілу 8 траўня ў 23:01. У Маскве гэта было ўжо 9 траўня. Пад ціскам Сталіна нямецкае камандаваньне другі раз падпісала акт аб капітуляцыі ў ноч з 8 на 9 траўня ў прадмесьці Бэрліну

7
Маладыя людзі ў Лёндане, і сярод іх хлопец, які парадыруе Гітлера, п'юць піва ў пабе ў лёнданскім раёне Лэмбэт

8
Жанчыны ў сукенках у колерах сьцягоў саюзных дзяржаваў - ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і СССР - у цэнтры Парыжу, 8 траўня 1945 году

9
Людзі назіраюць за натоўпам, які зьбіраецца каля Трыюмфальнай аркі ў Парыжы, 8 траўня 1945 году

10
Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Ўінстан Чэрчыль з брытанскай каралеўскай сям'ёй у Букінгемскім палацы 8 траўня 1945 году. У гэты вечар будучая каралева Вялікабрытаніі Лізавета II і яе сястра Маргарэт уцяклі на вечарыну, якую пазней Лізавета назвала “самай памятнай ноччу ў жыцьці”.

11
Паранены салдат арміі ЗША Артур Мур, паводле яго словаў, "захапляецца агульным пачуцьцём эўфарыі" ў Нью-Ёрку, 8 траўня 1945 году

12
Перапоўнены людзьмі пікап на вуліцы Лёндану. Сьведка ўрачыстасьці ў той дзень у брытанскай сталіцы напісаў, што гэтая сьвяточная атмасфэра ўзьнікала спантанна ў душы кожнага чалавека, у кожнай сям'і, ад маленькага дзіцяці да "пажылых пар, якія, не ўсьведамляючы гэтага, хадзілі, узяўшыся за рукі, па вуліцах у чырвона-бела-сініх папяровых капелюшах»

13
Радасны натоўп перад брытанскім і амерыканскім пасольствамі ў Лісабоне 8 траўня 1945 году

14
Маладыя вайскоўцы ў Лёндане, 8 траўня 1945 году. У эўфарыі тых дзён нараджаліся новыя моцныя саюзы. Сьюзэн Нэйлі, тады яшчэ дзяўчынка-падлетак, адзначыла канец вайны ў Бэлфасьце. Раптам да яе падышоў малады хлопец, абняў яе і моцна пацалаваў. Звалі хлопца Бэрці. Яму было 16 гадоў. Пазней яны пажаніліся і жылі разам да сьмерці Бэрці ў 2012 годзе. У іх засталіся сын і дачка

15
Урачыстасьці ў Менску. У Другую сусьветную вайну тагачасная БССР страціла больш за чвэрць свайго насельніцтва, 9 траўня 1945 году

16
Натоўп на плошчы Пікадылі ў Лёндане, 8 траўня 1945 году. У цэнтры плошчы - усё яшчэ накрыты камуфляжам ад нацыстоўскіх бамбаваньняў мэмарыяльны фантан Шэфтсбэры, дакладней, аснова фантана, бо сам гістарычны помнік быў дэмантаваны і зьмешчаны ў схованку. Фантан вярнуўся на плошчу толькі ў 1948 годзе

17
Сьвята Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве, 9 траўня 1945 году

18
Натоўп людзей у Тронхейме, Нарвэгія, 8 траўня 1945 году. Нарвэгія заставалася пад нацыстоўскай акупацыяй на працягу пяці гадоў

19
Брытанскія сьцягі на будынках у Ерусаліме, 9 траўня 1945 году. Ізраіль, які набыў дзяржаўнасць праз тры гады пасьля заканчэньня Другой сусьветнай вайны, 9 траўня адзначае Дзень Перамогі дзеля вялікай колькасьці эмігрантаў з былога СССР. Адпаведны закон быў прыняты ў 2017 годзе

20
Лёндан падчас урачыстасьцяў з нагоды заканчэньня вайны. Больш за 20 000 жыхароў брытанскай сталіцы загінулі ў выніку бамбаваньняў гораду, якія пачаліся 7 верасня 1940 году і доўжыліся 57 начэй. Усяго ў Вялікабрытаніі ў выніку авіяўдараў загінула больш за 40 000 мірных жыхароў

21
Красная плошча ў Маскве, запоўненая людзьмі, падчас салюту над Крамлём. Відавочца ўзгадваў тыя моманты: “Незнаёмыя людзі цалавалі адны адных. Я ня памятаю такога яднаньня, як 9 траўня 1945 году. Усе мы былі адным цэлым - расейцы, татары, узбэкі, грузіны - мы былі аадзіныя, як ніколі”.

22
Адпачынак пасьля гулянкі стагодзьдзя. Лёндан, 8 траўня 1945 году. Вайна ў Эўропе скончылася, але Другая сусьветная вайна ўсё яшчэ працягвалася. Японія падпісала капітуляцыю толькі 2 верасьня 1945 году