Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты прынесьлі труну на рэпэтыцыю параду. ВІДЭА


Актывісты «Моладзевага блёку» правялі акцыю супраць параду, які заплянаваны ў Менску 9 траўня.

Падчас рэпэтыцыйнага праезду вайсковай тэхнікі ў мікрараёне Ўсход яны пачалі танчыць, трымаючы ў руках імправізаваную труну. Такім чынам моладзь хацела зьвярнуць увагу на небясьпеку наведваньня масавых імпрэзаў у Дзень Перамогі ў Менску.

У «Моладзевым блёку» адзначылі, што гэтая акцыя — адсылка да міжнароднага мэму «танец з труной», які набыў новы сэнс падчас каранавіруснай пандэміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG