У Магілёве 7 траўня затрымалі які мінімум чацьвярых удзельнікаў акцыі, якую арганізаваў блогер Сяргей Ціханоўскі напярэдадні, піша «Магілёўская вясна».
Што здарылася?
6 траўня міліцыя затрымала Ціханоўскага ў Магілёве. Блогер пасьпеў папрасіць падпісчыкаў прыехаць на месца здарэньня і падтрымаць яго. Тады людзі не далі міліцыі затрымаць прыхільнікаў YouTube-каналу Ціханоўскага «Краіна для жыцьця».
Каго затрымалі?
Паводле інфармацыі «Магілёўскай вясны», 7 траўня затрымалі вядучага стрыму з акцыі Ўладзімера Няронскага, які замяніў Ціханоўскага на сустрэчы з гледачамі, а таксама ўдзельнікаў акцыі:
- Сьцяпана Лазаронка;
- Вячаслава Зайцава;
- Арцёма Сакава.