У Берасьці 6 траўня затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня Ленінскага РАУС Берасьця, напісаў Свабодзе паплечнік Пятрухіна Аляксандар Кабанаў.
Тэлефон Пятрухіна недасяжны.
Паводле інфармацыі Кабанава, на Пятрухіна хочуць завесьці дзьве крымінальныя справы: за ўхіленьне ад аплаты штрафу і абразу супрацоўніка міліцыі.