Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з каранавірусам скасавалі канцэрт да Дня перамогі ў Палацы рэспублікі 


Палац рэспублікі ў Менску
Палац рэспублікі ў Менску

Канцэрт «75 мірных гадоў», прымеркаваны да Дня перамогі, адменены. Гэта Свабодзе пацьвердзілі ў адміністрацыі сталічнага Палацу рэспублікі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Выступ прэзыдэнцкага аркестру пад кіраўніцтвам Віталя Кульбакова быў заплянаваны на 8 траўня ў вялікай залі. Пры гэтым адміністратарка Палацу рэспублікі ўдакладніла, што квіткі на імпрэзу не прадаваліся, на яе маглі патрапіць толькі ўладальнікі запрашальнікаў.

Аднак пляны парушыла эпідэміялягічная сытуацыя, падвяргаць гледачоў рызыцы палічылі нямэтазгодным.

Наступным у канцэртнай афішы Палацу рэспублікі значыцца расейскі выканаўца Аляксандар Разэнбаўм. У касе сказалі, што квіткоў дастаткова (ад 45 да 150 рублёў), указаньняў пра перанос ці адмену пакуль не было.

Раней Аляксандр Лукашэнка ў адказ на абвінавачваньні ў непатрэбнасьці масавых збораў у разгар пандэміі каранавірусу заяўляў, што ніводнае мерапрыемства да Дня перамогі адмененае ня будзе. Гэта тычыца ў тым ліку вайсковага параду 9 траўня ў Менску.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG