Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі вірусоляг: парад — «глупства», на ім будзе лёгка заразіцца


Рэпэтыцыя параду ў Менску 16 красавіка
Рэпэтыцыя параду ў Менску 16 красавіка

Вядучы навуковы супрацоўнік расейскага цэнтру эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі імя Гамалеі Віктар Ларычаў у інтэрвію радыёстанцыі «Говорит Москва» назваў «глупствам» пляны правесьці ў Менску вайсковы парад 9 траўня.

«Напэўна, забараняць будзе цяжка, але адгаворваць трэба абавязкова. Вядома, няма тут ніякай доблесьці ў правядзеньні параду, гэта як баль падчас чумы. Няма доблесьці, гэта глупства», — сказаў ён.

Ларычаў патлумачыў: «На парадзе вельмі цяжка будзе кантраляваць дыханьне, адны будуць у масках, іншыя няма. Людзі ў прынцыпе самі кантралююць, як маска надзета, дзе ў іх рукі. У такой сытуацыі будзе вельмі цяжка пракантраляваць, лягчэй заразіцца нашмат».

Падчас нядзельнай нарады 3 траўня Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пакуль ня мае намеру мяняць плян імпрэзаў да Дня Перамогі, які быў прадстаўлены даўно.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Павінен сказаць, што мы ня можам адмяніць парад. Проста ня можам. Я доўга над гэтым думаў. Вядома, гэта эмацыйная, глыбока ідэалягічная рэч. Трэба памятаць, што тыя людзі паміралі, можа быць, і ад вірусаў, іншых хваробаў. Але яны гэта не адчувалі часам, і пра гэта ня думалі. І паміралі яны дзеля нас, як бы гэта пафасна ні гучала», — заявіў Лукашэнка на нарадзе.

Ён таксама адзначыў, што асобныя расейскія дэпутаты і сэнатары ўжо выказалі жаданьне наведаць парад у Менску.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG