Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўная лекарка Стаўпецкай лякарні настойвае, што ў раёне ад каранавірусу памерлі сем чалавек


Пахаваньне памерлага ад каранавірусу ў Стоўпцах, 23 красавіка 2020 году
Пахаваньне памерлага ад каранавірусу ў Стоўпцах, 23 красавіка 2020 году

Галоўная лекарка Стаўпецкай раённай лякарні Сьвятлана Глебка дала інтэрвію рэсурсу mlyn.by

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Яна расказала, што ў лякарні на COVID-19 хварэлі чацьвёра лекараў, у тым ліку яна сама. Паводле галоўнай лекаркі, яна ізалявалася ў сваім працоўным кабінэце, лячылася і кіравала ўстановай адтуль.

Паводле доктаркі Глебкі, у красавіку быў трохтыднёвы цяжкі пэрыяд, але цяпер назіраецца спад эпідэміі ў Стаўпецкім раёне.

«На працягу гэтага тыдня ў нас стабілізавалася абстаноўка. Пнэўманіяў шмат, усяго 150 выпадкаў. Але вы разумееце, яны доўга лечацца. У папярэдні пэрыяд да нас паступалі па 30 чалавек з пнэўманіяй у суткі. Зараз у сярэднім 8».

Лекарка паведаміла журналістам, што за ўвесь час пандэміі COVID-19 праз раённую лякарню прайшлі 260-270 пацыентаў, хворых на пнэўманію. Але непасрэдна ад каранавірусу, нібыта, памерлі сем пацыентаў.

Тым часам 27 красавіка галоўная рэдактарка мясцовай газеты пісала, што ў раёне ніхто ад пнеўманіі не памёр.

Сьвятлана Глебка таксама сказала, што за чатыры месяцы сёлета ў параўнаньні з тым жа пэрыядам мінулага году колькасьць памерлых у раёне зьменшылася на сем чалавек — з 254 выпадкаў да 247.

«Калі аналізаваць толькі красавік 2020 году ў параўнаньні з красавіком летась, — заявіла галоўная лекарка, — то лічба памерлых засталася на тым жа ўзроўні і складае 63 выпадкі, уключаючы і сем выпадкаў з пацьверджаным COVID-19. 55 чалавек памерлі на тэрыторыі раёну і 8 жыхароў рэгіёну ў іншых раёнах».

Раней незалежныя мэдыі са спасылкай на пахавальныя службы і сьведчаньні жыхароў Стоўпцаў паведамлялі пра значна большую колькасьць памерлых ад каранавірусу ў Стоўпцах.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG