Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца Эўракамісіі: уплыў каранавірусу на Беларусь будзе вельмі вялікім


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прадказальна, што ўплыў каранавірусу на Беларусь будзе вельмі вялікім, заявіла 29 красавіка намесьніца гендырэктара дэпартамэнту Эўрапейскай камісіі ў эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Катарына Матэрнава падчас онлайн-брыфінгу, піша БелаПАН.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Беларусь не прымала такіх мераў для прадухіленьня распаўсюджваньня COVID-19, як, напрыклад, Грузія, якая адрэагавала вельмі хутка, — сказала Матэрнава. — Экспанэнцыйны рост колькасьці выпадкаў у Беларусі сьведчыць пра тое, што ўплыў на Беларусь будзе вельмі вялікі».

29 красавіка Сусьветная арганізацыя здароўя (WHO) апублікавала рэзюмэ аб місіі ў Беларусі 8–11 красавіка, у якім раіць узмацніць цяперашнія захады, якія прымаюць у Беларусі.

«Успышка COVID-19 у Беларусі перайшла ў фазу кантактнай перадачы на ўзроўні супольнасьці, — піша місія WHO ў выснове. — Гэта паваротны момант для Беларусі ў ейных дзеяньнях у адказ, і таму патрабуецца неадкладнае ажыцьцяўленьне дадатковых захадаў, у прыватнасьці захадаў фізычнага дыстанцыяванья».

Напярэдадні пра «эвалюцыю ўспышкі інфэкцыі COVID-19 у Беларусі» і неабходнасьць «неадкладных і маштабных захадаў ва ўзмацненьні жорсткасьці фізычнага дыстанцыяваньня» казала ў звароце да беларусаў і беларускіх уладаў пастаянная каардынатарка Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Беларусі Яанна Казана-Вісьнявецка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG