Пачатковыя клясы школы № 33 у Берасьці перавялі на дыстанцыйнае навучаньне, кантакты першага ўзроўню цяпер на самаізаляцыі, паведамляе «Брестская газета».
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
У адным з бацькоўскіх чатаў берасьцейскай школы № 33 у Viber зьявілася інфармацыя, што настаўнік пачатковых клясаў заразіўся каранавірусам.
«Так, настаўнік пачатковых клясаў захварэў. Школу не закрылі. Пачатковыя клясы перавялі на дыстанцыйнае, а старшая школа вучыцца. Адпраўляць дзяцей ці не — гэта толькі ваша рашэньне. Калі дзіця ня будзе наведваць заняткаў, то заўтра ўсе заявы павінны быць напісаныя», — гаворыцца ў паведамленьні аднаго з клясных кіраўнікоў.
У адміністрацыі школы № 33 «Брестской газете» пацьвердзілі гэтую інфармацыю.
«Настаўнік пачатковых клясаў сапраўды захварэў», — адказала намесьніца дырэктара школы Ларыса Барысюк.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ