Абмежавальныя меры, уведзеныя ў Партугаліі ў сакавіку, будуць адменены з 3 траўня, але аднаўленьне эканомікі будзе павольным і паступовым працэсам, заявіў прэзыдэнт Марсэла Рэбэл дэ Суса 28 красавіка.
«У гэтай новай фазе важна, каб партугальцы ведалі, што стрымліваньне застаецца важным, таму мы павінны рабіць невялікія крокі і пастаянна ацэньваць сытуацыю», – заявіў прэзыдэнт Партугаліі.
Улады Партугаліі ўвяла абмежаваньні 18 сакавіка.
Па дадзеных унівэрсытэта Джонса Гопкінса (ЗША), у Партугаліі па стане на 28 красавіка зарэгістравана 24 322 хворых COVID-19. Памерлі за ўвесь час эпідэміі 928 чалавек. Насельніцтва Партугаліі складае больш 10 000 000 чалавек.
Раней пра заканчэньне карантыну і паступовыя крокі да аднаўленьня эканомікі аб'явілі Нарвэгія, Данія, Польшча, Чэхія, Аўстрыя.