Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветныя цэны на нафту зноў падаюць — бракуе попыту


Нафтасховішчы ў ЗША
Нафтасховішчы ў ЗША

Цэны на нафту зноў рэзка ўпалі: марка Brent патаньнела да 19 даляраў за барэль, WTI абвалілася ніжэй за 11 даляраў.

Паводле Лёнданскай біржы, чэрвеньскія ф’ючэрсы на нафту Вrent таргуюцца па 19,11 даляра за барэль, на WTI — па 10,81 даляра.

Попыт на сыравіну рэзка скараціўся з прычыны эканамічных наступстваў пандэміі каранавірусу, а гэта пагражае тым, што лішак прапановы перавысіць магчымасьці захоўваньня. Менавіта гэтая акалічнасьць робіць прыгнятальны эфэкт на біржавы гандаль.

На мінулым тыдні міжнародны нафтавы індэкс апусціўся ніжэй за 20 даляраў за барэль ўпершыню за два дзесяцігодзьдзі. Зьніжэньне здарылася ўсьлед за 25-адсоткавым падзеньнем цэнаў на амэрыканскую нафту для чэрвеньскіх паставак у ЗША. Экстрэмальныя ваганьні выклікалі паніку на сусьветных нафтавых рынках — травеньскія ф’ючэрсы на WTI ўпалі да адмоўных 40 даляраў за барэль. Гэта стала першым выпадкам у гісторыі, калі цана нафтавага кантракту ўпала ніжэй за нуль.

Чальцы OPEC+ у выніку складаных перамоваў дамовіліся сумарна скараціць нафтаздабычу амаль на 10 мільёнаў барэляў за суткі, пачынаючы з 1 траўня. Аднак няма ніякай пэўнасьці, што такі захад паспрыяе стабілізацыі цэнаў на сыравіну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG