Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель выступіла са штотыднёвым відэазваротам. Як паведамляе DW, яна заклікала краіны ЭЗ паказаць, што «мы адзіныя», «мы пераадолеем страты і эканамічныя наступствы гэтага крызісу»
Канцлерка выказалася за стварэньне агульнаэўрапейскіх фондаў з мэтай падтрымкі эканамічнай сытуацыі і ўхваліла сумеснае рашэньне міністраў фінансаў краінаў ЭЗ адносна праграмаў Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку, накірfваных на падтрымку малога і сярэдняга бізнэсу.
Гаворачы пра праграмы стымуляваньня эканомікі пасьля пандэміі, Мэркель папярэдзіла, што Нямеччыне давядзецца ўносіць у бюджэт ЭЗ больш сродкаў, чым гэта меркавалася раней. Яна прапанавала накіраваць дадатковыя інвэстыцыі ў экалёгію і лічбавыя тэхналёгіі, зьменшыць залежнасьць ЭЗ ад іншых краінаў у вытворчасьці некаторых відаў прадукцыі, у тым ліку і мэдычных масак.