Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памэранскі шпіц і «дзяўчаты з дзелавога пратаколу». З кім Лукашэнка працаваў на суботніку


Belarus - Aliaksandr Lukashenka works during Subotnik in Homiel region, 25apr2020
Belarus - Aliaksandr Lukashenka works during Subotnik in Homiel region, 25apr2020

Падчас суботніку 25 красавіка Аляксандар Лукашэнка саджаў дрэвы ў нацыянальным парку «Прыпяцкі». Свабода паглядзела, з кім працаваў кіраўнік Беларусі.

Разам з кіраўніком дзяржавы «працавалі тыя, з кім ён звычайны працуе», паведаміў дзяржаўны тэлеканал СТВ.

«Я калісьці сказаў, ён [бог]. Убачыў, што мы пачварна ставімся да экалёгіі, што мы пачварна ставімся да ладу жыцьця, які ў нас зусім не адпавядае тым крытэрам, якія павінны быць, вось ён нас па галаве і ўдарыў. Таму мы спрабуем калі не выраўнаваць сытуацыю (таму што калектыў у нас маленькі: некалькі журналістаў, дзяўчынкі дзелавога пратаколу, якія першы раз пабачылі саджанцы), то хаця б абараніць сябе і сваіх блізкіх гэтымі крокамі перад Госпадам », — сказаў Лукашэнка.

На фота трапіў малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай (на заднім пляне)
На фота трапіў малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай (на заднім пляне)

Сьвятлана Канашэнка і памэранскі шпіц побач з Лукашэнкам
Сьвятлана Канашэнка і памэранскі шпіц побач з Лукашэнкам

На кадрах бачна, што дапамагала Лукашэнку з пасадкай дрэваў ягоны асабісты доктар Сьвятлана Канашэнка. Разам зь імі заўважаны белы сабачка пароды памэранскі шпіц, якога Лукашэнка нейкі час насіў у кошыку.

У атачэньні супрацоўніц службы пратаколу быў бізнэсовец і кіраўнік Беларускай тэніснай фэдэрацыі Сяргей Цяцерын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG