Аляксандар Лукашэнка 24 красавіка падпісаў указ, які дазваляе шклозаводу «Нёман» 20 гадоў не вяртаць даўгі банкам і амаль 25 гадоў не плаціць падаткі на нерухомасьць і зямлю. Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
Пры наяўнасьці ўласнага капіталу «Нёман» будзе штогод ажыцьцяўляць эмісію акцый, каб пагасіць запазычанасьць, якая ўтварылася перад «Белаграпрамбанкам». Пры адсутнасьці ўласнага капіталу для эмісіі акцый прапанавана даць «Нёману» адтэрміноўку аплаты доўгу да 1 студзеня 2041 году і растэрміноўку ад 1 студзеня 2041 году да 31 сьнежня 2044 году.
17 красавіка, наведваючы шклозавод «Нёман», Лукашэнка заявіў аб пашырэньні вытворчасьці.