Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад року да флямэнка. Праект VELO_ve пачынае бясплатныя онлайн-канцэрты на сэзон самаізаляцыі 


Афіша музычнага фэсту.
Афіша музычнага фэсту.

24 красавіка ў Беларусі стартуе новая хваля музычных онлайн-вечарынак VELO_ve music fest розных жанраў — ад року да флямэнка.​

Як паведамілі Свабодзе арганізатары імпрэзаў, у якасьці пляцовак будуць самыя нечаканыя месцы — ад Менскага мора да андэграўнду. Прычым, пабачыць усё гэта можна не выходзячы з дому:

  • інтэрактыўныя трансьляцыі
  • андэрграўнд-пляцоўкі
  • модныя кірункі і вядомыя артысты
  • падарункі і бонусы

VELO_ve Music Fest ​пачнецца з джазу

Арганізатары VELO_ve Music Fest абяцаюць гледачам ня проста бясплатны і модны кантэнт, а жывы ўдзел у музычных трансьляцыях разам з найлепшымі артыстамі і вядоўцам Андрэем Бондам. Менавіта ён будзе гаварыць падчас эфіраў, расказваць неверагодныя факты, праводзіць экскурсіі па андэрграўндных лякацыях.

24 красавіка на плятформе VELO_ve Music Fest пройдзе першая чатырохгадзінная трансьляцыя.

Яе адкрые VELO_ve Джаз. Месца віртуальнай сустрэчы — галерэя сучаснага мастацтва DK Gallery. Цэлы вечар у суправаджэньні Mikhail Philipenya QUARTET. Яскравы прадстаўнік джазавай сцэны Беларусі, гітарыст гурту Apple Tea выступіць з аўтарскай праграмай — сымбіёзам джазу, флямэнка, этна.

Падчас онлайн-трансьляцыі ў якасьці бонусу Андрэй Бонд абяцае гледачам падрабязную экскурсію па модны[ выставах DK Gallery. Гэта апроч жывых размоваў і раздачы падарункаў. Галоўны хэштэг музычнага сэзону #VELO_VE

Калі: 24 красавіка

Дзе: онлайн-плятформа VELO_ve Music Fest

Пачатак: 20.00

Далей у сэзоне VELO_ve Music Fest:

29.04 VELO_ve Shuma

01.05 VELO_ve Тэхна

08.05 VELO_ve Флямэнка

13.05 VELO_ve Molchat Doma

15.05 VELO_ve Хіп-Хоп

22.05 VELO_ve Goom Gum

27.05 VELO_ve AKUTE

29.05 VELO_ve Кавэр

Папулярны гурт AKUTE
Папулярны гурт AKUTE

Падрабязнасьці кожнай трансляцыі VELO_ve Music Fest арганізатары будуць разьмяшчаць напярэдадні імпрэзы.

Сачыць за навінамі можна на сайце і ў сацсетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG