Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кідацца такімі словамі — блюзьнерства». Удава памерлага ад COVID-19 адказала Лукашэнку


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Удава памерлага ад новага каранавірусу Эдуарда Ціхамірава зьвярнулася да Tut.by і выказалася пра словы Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусі «ніхто не памірае ад каранавірусу».

Аляксандар Лукашэнка неаднаразова заяўляў, нібы «ў Беларусі няма ніводнага памерлага ад каранавірусу», а сьмерці выклікаў ня вірус, а хранічныя хваробы людзей. Пры тым сьмерці менавіта ад COVID-19 прызнаюць і ў сьвеце, і ў Беларусі. Тры дні таму Лукашэнка адзначаў, што зь яго ўжо «ў сьвеце ўсе жартуюць» з прычыны адмаўленьня сьмерцяў ад каранавірусу.

Тацяна, удава памерлага Эдуарда Ціхамірава, якая таксама захварэла на COVID-19, расказвае: мужу быў 51 год, ён ня меў хранічных хваробаў і лішняй вагі, «нават падвышанага ціску не было». Ён захварэў 21 сакавіка, яна 27-га, хоць ніхто не выяжджаў за мяжу — ды каранавірус выявілі ў двух супрацоўнікаў мужа (пра тое, што адносіцца да «кантактаў першага ўзроўню», ён даведаўся ад калегаў, а не начальнікаў ці лекараў).

Эдуард памёр 4 красавіка, у пасьведчаньні аб сьмерці пазначаны код B97.2 — «каранавірусы як прычына хваробаў, клясыфікаваных у іншых рубрыках». Разьвітацца зь ім родныя не змаглі: усе ў лякарні. Пахаваньне ўдава арганізоўвала праз тэлефон.

«Мяне проста калоціць, калі я чытаю заявы, што ў Беларусі ніхто не памёр і не памрэ ад каранавірусу, — кажа Тацяна. — Як кіраўнік дзяржавы можа так казаць, бо ён фактычна гарантуе гэта! Але мой муж памёр!

Кідацца такімі словамі — гэта проста блюзьнерства. Людзі слухаюць гэта і вераць! Мы цяпер з сынам на самаізаляцыі, сябры прывозяць нам прадукты пад дзьверы, але я ж бачу ў акно, як па-ранейшаму людзі ходзяць бяз масак, пры сустрэчы вітаюцца за руку і абдымаюцца.

Яны не разумеюць, як гэта небясьпечна. Я нават уявіць не магла, што гэтая бяда закране маю сям'ю, што гэта заб'е майго каханага мужа, бо ён нават не хварэў.

Так нельга рабіць з нашымі людзьмі. Мы ходзім на працу, плацім падаткі, выконваем усе правілы і законы нашай рэспублікі. За што ж да нас такое стаўленьне?»

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG