Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятары і мэдыкі заклікаюць ня ехаць на Радаўніцу на могілкі, улады прапануюць дадатковыя аўтобусы


Радаўніца на Магілёўшчыне, 2019 год
Радаўніца на Магілёўшчыне, 2019 год

Без спэцпрапускоў наведаць магілы родных у чарнобыльскай зоне адсяленьня можна будзе 25–28 красавіка. Аднак у сувязі з каранавірусам мэдыкі просяць адкласьці паездкі.

У Дэпартамэнце ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС паведамілі, што ўехаць на тэрыторыю зоны адчужэньня можна толькі праз кантрольна-прапускныя пункты. Запатрабуецца пашпарт або іншы дакумэнт, які сьведчыць асобу.

«Тэрыторыі Хойніцкага, Брагінскага і Нараўлянскага раёнаў, якія адносяцца да зоны адсяленьня і адчужэньня, зьяўляюцца памежнай зонай. Таму для іншаземцаў неабходна атрымаць пропуск у тэрытарыяльных органах памежнай службы. У іншыя дні знаходжаньне на названых тэрыторыях дазволена толькі пры наяўнасьці пропуску», — патлумачылі Tut.by, дадаўшы, што на тэрыторыі забаронена адхіляцца ад маршруту, падпальваць сьмецьце і сухую траву.

Тым часам транспартныя прадпрыемствы заяўляюць, што на Радаўніцу арганізуюць дадатковыя рэйсы на могілкі, каб разгрузіць колькасьць пасажыраў. Толькі ў Менску на маршрут звыш графіку выйдзе 250 аўтобусаў.

У сваю чаргу, Міністэрства аховы здароўя Беларусі заклікала людзей на вялікія выходныя, прымеркаваныя да Радаўніцы, заставацца дома, каб праз тыдзень-два не атрымаць росту захворваньня. Мэдыкі сьцьвярджаюць, што чалавек ня ведае, інфікаваны ён ці не, а старыя бацькі, да якіх ён едзе, — у групе рызыкі.

Просяць устрымацца ад наведваньня могілак і ў кіраўніцтве Беларускай праваслаўнай царквы. У прыватнасьці, мітрапаліт Павел заклікаў у Радаўніцу памаліцца дома.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG