Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ устрывожаныя наступствамі візавай лібэралізацыі з краінамі Ўсходняга партнэрства — дакумэнт


Усходняе партнэрства
Усходняе партнэрства

Дзяржавы Эўрапейскага Зьвязу да гэтага часу не дасягнулі канчатковай згоды адносна амбіцый на сяброўства з боку ўсходніх суседзяў блёку, а таксама ўстрывожаныя наступствамі ўжо ўведзенай візавай лібэралізацыі — пра гэта сьведчыць дакумэнт, які апынуўся ў распараджэньні Радыё Свабода.

Тэкст на сем старонак зьяўляецца цяпер прадметам спрэчак паміж дыпляматамі 27 краін-сябраў ЭЗ у Эўрапейскай Радзе.

Паводле яго, дзяржавы-чальцы «адзначаюць, што вялікая колькасьць неабгрунтаваных заявак на атрыманьне прытулку ад грамадзян некаторых краін Усходняга партнэрства ў краінах ЭЗ выклікае трывогу».

У мінулым Нямеччына і Швэцыя ўжо скардзіліся на тое, што прадстаўнікі крымінальных груповак Грузіі выкарыстоўвалі візавыя паслабленьні для ажыцьцяўленьня апэрацый на тэрыторыі гэтых эўрапейскіх краін. Абмеркаваньне гэтага дакумэнта працягваецца ў той жа час, калі ў Эўрапарлямэнце спрачаюцца адносна папярэдняга варыянту справаздачы пра будучыню Ўсходняга партнэрства.

Гэты нефармальны тэкст прадугледжвае стварэньне агульнай эканамічнай прасторы паміж ЭЗ і Ўсходнім партнэрствам, а таксама паступовую інтэграцыю гэтых шасьці краін у энэргетычны саюз ЭЗ, транспартную сетку і Адзіны лічбавы рынак.

Праграма Ўсходняга партнэрства стартавала ў 2009 годзе і мае на мэце наблізіць Украіну, Армэнію, Беларусь, Грузію, Малдову і Азэрбайджан да Эўразьвязу. У той жа час яна ня ўтрымлівае выразнай прапановы ўступіць у ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG