Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыліся фэрмэрскія рынкі і цырульні для сабак. Чэхія паступова выходзіць з карантыну


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У рамках першага этапу паслабленьня жорсткіх абмежавальных захадаў 20 красавіка ў Чэхіі адкрыліся аўтамабільныя і фэрмэрскія рынкі, салёны па продажы аўтамабіляў, дзяржаўныя ўстановы.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Ад панядзелка дазволена праводзіць вясельныя цырымоніі да 10 чалавек, прафэсійным спартоўцам цяпер можна трэніравацца на сьвежым паветры, але без наведваньня разьдзявалак і душавых.

Пры гэтым працягваюць дзейнічаць жорсткія правілы гігіены — напрыклад, патрабаваньне да фэрмэраў знаходзіцца на адлегласьці два мэтры адзін ад аднаго. Гэта дае надзеі малому бізнэсу, які моцна пацярпеў ад карантыну, піша Reuters.

«З аднаго боку, гэта вызваленьне ад стрэсу, што нам давядзецца выкінуць ураджай», — цытуе агенцтва Мілана Віштэйна, фэрмэра зь Мельніцкага рэгіёну, які гандлюе гароднінай на рынку ў цэнтры чэскай сталіцы. — З другога боку, мы баімся заразіцца каранавірусам, бо ў Празе яго найбольш».

На мінулым тыдні Чэхія зьняла шэраг абмежаваньняў пасьля стабілізацыі сытуацыі з распаўсюдам каранавірусу. Было зафіксавана 6838 выпадкаў інфэкцыі, памерлі 194 чалавекі. Гэта менш, чым у большасьці краінаў Заходняй Эўропы.

Урад Чэхіі хутка зрабіў жорсткія захады, закрыўшы межы, школы, рэстараны і крамы, акрамя харчовых крамаў і аптэк.

У бліжэйшы панядзелак павінны адкрыцца невялікія крамы плошчай да 200 квадратных мэтраў, а 11 траўня — гандлёвыя цэнтры да 1000 квадратных мэтраў.

Рэстараны, вулічныя піўныя, цырульні і музэі пачнуць працаваць 25 траўня. Усе іншыя крамы, у тым ліку гандлёвыя цэнтры, пабы і гатэлі, павінны адкрыцца 8 чэрвеня.

Сабачы цырульнік Марцін Куруч кажа, што ён скарыстаў непрацоўны час для рамонту салёна і цяпер рады прыняць кліентаў, якім вельмі патрэбныя яго паслугі: «Мы будзем працаваць з раніцы да вечара, у суботы, нядзелі і сьвяты».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG