Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе ў Беларусі лечаць COVID-19. Мапа лякарняў 


Мапа лякарняў у Менску і абласных цэнтрах Беларусі, дзе трымаюць хворых на COVID-19, людзей з падазрэньнем на каранавірусную інфэкцыю ці кантакты першага ўзроўню.

Менск

  • Гарадзкая клінічная лякарня № 4
  • Гарадзкая клінічная лякарня № 6
  • Інфэкцыйная лякарня
  • Гарадзкая клінічная лякарня № 10
  • Шпіталь вэтэранаў ВАВ
  • Скурна-вэнэралягічны дыспансэр
  • Клінічная лякарня мэдычнай рэабілітацыі ў Аксакаўшчыне
  • Менскі гарадзкі анкадыспансэр
  • Гарадзкая клінічная лякарня № 3

Берасьце

  • Берасьцейская абласная лякарня
  • Цэнтральная гарадзкая лякарня

Віцебск

  • Віцебская абласная клінічная інфэкцыйная лякарня
  • Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтар
  • Віцебская лякарня хуткай мэдычнай дапамогі
  • Віцебская гарадзкая клінічная лякарня № 1
  • Віцебскі тубэркулёзны дыспансэр
  • Скурна-вэнэралягічны дыспансэр
  • Віцебскі абласны клінічны спэцыялізаваны цэнтар (былая чыгуначная лякарня)
  • Віцебская абласная клінічная лякарня
  • Віцебскі абласны клінічны цэнтар псыхіятрыі і наркалёгіі
  • Лётцы (санаторый)
  • Жалезнякі (санаторый)

Гомель

  • Абласная інфэкцыйная лякарня
  • Гарадзкая лякарня № 2
  • Гарадзкая лякарня № 1
  • Гарадзкая лякарня № 4
  • Шпіталь вэтэранаў і інвалідаў вайны
  • Абласны сухотны шпіталь
  • Абласная анкалягічная лякарня, філіял на Цыялкоўскага
  • Абласны скурна-вэнэралягічны дыспансэр

Горадня

  • Інфэкцыйная лякарня
  • Скурна-вэнэралягічны дыспансэр
  • 5-ы корпус абласной лякарні

Магілёў

  • Магілёўская лякарня № 1
  • Магілёўская інфэкцыйная лякарня
  • Лякарня хуткай мэдычнай дапамогі
  • Абласны скурна-вэнэралягічны дыспансэр

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG