Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па амністыі вызваляць 2 тысячы чалавек, яшчэ 6 з паловай тысячам тэрмін скасуюць на год 


Брама турмы ў Горадні
Брама турмы ў Горадні

У выніку амністыі да 75-годзьдзя перамогі ў ВАВ зь месцаў пазбаўленьня волі могуць вызваліць каля 2 тысяч чалавек.

Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, дзе разглядаліся пытаньні амністыі і памілаваньня да асобаў, асуджаных за злачынствы ў сфэры незаконнага абарачэньня наркотыкаў.

Мяркуецца, што дадаткова паводле амністыі таксама могуць быць вызваленыя ад іншых відаў пакараньня, акрамя пазбаўленьня волі, каля 3,5 тысячы чалавек.

Для 6,5 тысячы асуджаных тэрмін пакараньня скароцяць на 1 год, паведамляе БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG