Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 15 красавіка.
- 36 памерлі. Міністэрства аховы здароўя прызнала 3728 выпадкаў COVID-19 у Беларусі, плюс 447 за дзень
- Пасьля ўспышкі каранавірусу ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці ўлады забаранілі любыя масавыя мерапрыемствы, а ўсе аддзяленьні цэнтральнай раённай лякарні, акрамя тэрапэўтычнага, перавялі ў Глыбокае
- «Калі пачаўся пажар — трэба самім гаcіць, а не чакаць ратавальнікаў». Каардынатар грамадзянскай кампаніі ByCovid-19, створанай для дапамогі мэдыкам, падзяліўся са Свабодай прамежкавымі вынікамі працы.
- «Чэмпіянат цікавы, людзі глядзяць»: міністар спорту і турызму Сяргей Кавальчук лічыць, што няма прычын дачасна спыняць футбольны чэмпіянат Беларусі
- «Усяго будзе 185 адзінак тэхнікі. Агульная даўжыня калёны складзе каля 2 кілямэтраў»: у Мінабароны расказалі пра сцэнар параду 9 траўня
- Амбасадар Расеі адказаў на прэтэнзіі кіраўніка МЗС Макея наконт расейскіх тэстаў на каранавірус, транзыту і заражаных будаўнікоў АЭС
- Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп загадаў прыпыніць унёскі ў Сусьветную арганізацыю здароўя (WHO), бо, паводле яго, тая павінная была зрабіць больш якасную працу для пошуку зьвестак з Кітаю, дзе пачалася эпідэмія
- Расейскія вэтэранскія арганізацыі накіравалі Ўладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесьці парад Перамогі ў Маскве з 9 траўня на больш позьнюю дату з прычыны эпідэміі кранавірусу. Пазьней агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі расейскага прэзыдэнта паведаміла, што рашэньне аб пераносе прынята і будзе агучана ў найбліжэйшыя дні
- Украіна на час карантыну адмовілася ад беларускай і расейскай электраэнэргіі
- У Паўднёвай Карэі прайшлі выбары пры строгіх захадах з прычыны COVID-19