Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЗ вывучае інфармацыю аб паўторных станоўчых тэстах у пацыентаў, якія перахварэлі COVID-19


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Сусьветная арганізацыя здароўя вывучае паведамленьні аб тым, што ў некаторых пацыентаў, якія перахварэлі СOVID-19 і якія атрымалі адмоўны вынік пры тэставаньні пасьля таго, як паправіліся, падчас выпіскі зь лякарні зноў фіксуюць наяўнасьць вірусу ў арганізме пры паўторным тэставаньні, паведамляе Голас Амэрыкі.

У пятніцу ўлады Паўднёвай Карэі паведамілі аб тым, што паўторныя аналізы 91 пацыента, якія лічыліся, што выздаравелі, нечакана аказаліся станоўчымі. Дырэктар Цэнтру па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў гэтак краіны, у размове з журналістамі выказаў здагадку, што размова ў дадзеным выпадку можа ісьці аб «рэактывацыі» віруса ў арганізме, а не аб паўторным заражэньні.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Камэнтуючы пытаньне Reuters аб паведамленьнях з Сэулу, прадстаўнікі САЗ сказалі: «Мы ведаем аб паведамленьнях пра людзей, тэсты ПЛР (палімеразнай ланцуговай рэакцыі) якіх спачатку далі адмоўны вынік на COVID-19, а праз некалькі дзён зноў апынуліся станоўчымі».

«Мы цесна супрацоўнічаем з нашымі клінічнымі экспэртамі і прыкладаем усе намаганьні, каб атрымаць больш інфармацыі аб гэтых асобных выпадках. Важна пераканацца, што пры зборы узораў для тэставаньня пацыентаў працэдуры выконваюцца належным чынам», — гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле рэкамэндацыі САЗ, пацыент можа быць выпісаны са шпіталя пасьля двух пасьлядоўных адмоўных вынікаў з інтэрвалам ня менш за 24 гадзін.

Па дадзеных дасьледаваньняў, пэрыяд паміж зьяўленнем сымптомаў і клінічным выздараўленьнем пацыентаў з COVID-19 у лёгкай форме звычайна складае два тыдні, дадалі ў САЗ.

«Мы ведаем, што некаторыя пацыенты прадэманстравалі ПЛР-станоўчую рэакцыю пасьля клінічнага выздараўленьня, але нам трэба правесьці сыстэматычны збор тэстаў у ачунялых пацыентаў, каб лепш зразумець, на працягу якога часу вірус застаецца ў арганізме», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прадстаўнікі органаў аховы здароўя Паўднёвай Карэі заявілі ў пятніцу, што канчатковыя высновы аб прычынах гэтай зьявы пакуль ня зробленыя. Эпідэміялягічнае расьсьледаваньне ўсё яшчэ працягваецца.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG