Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя ўводзіць адмысловы сэртыфікат для ўезду на сваю тэрыторыю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пачынаючы з 8 красавіка, усе асобы, якія ўяжджаюць на тэрыторыю Францыі, павінны будуць мець спэцыяльны сэртыфікат, які тлумачыць матывы перамяшчэньня. Адпаведнае распараджэньне апублікавана на сайце францускага МУС, паведамляе fri.fr.

Улады ўводзяць тры розныя віды сэртыфікатаў: для ўезду на тэрыторыю Францыі з-за мяжы, для ўезду на заморскія тэрыторыі Францыі з-за мяжы, а таксама для перасоўваньня з францускай мэтраполіі ў заморскія тэрыторыі краіны.

«Калі вы прыяжджаеце з-за мяжы на заморскія тэрыторыі, на ўезьдзе вас чакае санітарны кантроль. У рамках гэтага кантролю вас могуць зьмясьціць на карантын у спэцыяльную ўстанову або па месцы жыхарства», — удакладнілі ў твітэры ведамства.

Рашэньне пра абавязковыясэртыфікаты для ўезду на тэрыторыю Францыі было прынята ў рамках дзейнага ў краіне новага закону аб надзвычайным санітарным становішчы. Гэты рэжым у краіне ўвялі 24 сакавіка тэрмінам на два месяцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG