За апошнія 24 гадзіны колькасьць інфікаваных каранавірусам SARS-CoV-2 у Нямеччыне павялічылася на 3677 чалавек. Агульная колькасьць заражаных у краіне павялічылася да 95 391 паводле дадзеных Інстытута Робэрта Коха.
Нядзеля стала чацьвёртым днём запар, калі колькасьць новых выяўленых інфэкцый у Нямеччыне падае, адзначае Reuters.
Напярэдадні там было выяўлена 5936 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі.
Колькасьць ахвяр Covid-19 у Нямеччыне павялічылася на працягу дня на 92, да 1434. У колькасьці выяўленых каранавірусных інфэкцый Нямеччына займае трэцяе месца ў Эўропе — пасьля Гішпаніі і Італіі. У сваю чаргу, у колькасьці ахвяр Covid-19 краіна зьяўляецца шостай у Эўропе.