Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас падоўжаных канікулаў будуць працаваць дзіцячыя лягеры


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На працягу наступнага тыдня ў Беларусі будуць працаваць школьныя лягеры, дзе вучні будуць занятыя мінімум палову дня. Пра гэта паведаміла БелТА са спасылкай на намесніка міністра адукацыі Аляксандра Кадлубая.

Раней міністэрства адукацыі абвясьціла, што тэрміны вясновых канікул працягваецца на шэсьць дзён з 6 па 11 красавіка ўключна.

«Адукацыйны працэс у чацьвёртай чвэрці будзе ажыцьцяўляцца з 13 красавіка па 30 траўня», гаварылася ў паведамленьні.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Інфармацыя аб зьмене тэрмінаў вясновых канікул зьявілася яшчэ ў сярэдзіне мінулага месяца. 17 сакавіка некалькі чалавек, чые дзеці вучацца ў розных школах і гімназіях Менска, паведамілі, што іх апавясьцілі аб пераносе пачатку вясновых канікул на тыдзень раней, на 23 сакавіка. Зьвесткі зыходзілі ад клясных кіраўнікоў і прадстаўнікоў школьнай адміністрацыі. Міністэрства адукацыі спачатку не камэнтавала гэтую інфармацыю, але праз некалькі гадзін дало абвяржэньне, а праз два дні на нарадзе па эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне Лукашэнка выступіў супраць карантыну ў школах і пераносу вакацый.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG