Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўмін і Нацбанк працягнулі на 100 дзён тэрміны завяршэньня зьнешнегандлёвых апэрацый


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Савет міністраў і Нацыянальны банк Беларусі 2 красавіка працягнулі тэрміны завяршэньня зьнешнегандлёвых апэрацый і дзеяньне дазволаў на адкрыцьцё рахункаў у банках-нерэзыдэнтах.

Зьнешнегандлёвыя апэрацыі працягнулі на час ад 1 красавіка да 30 чэрвеня 2020 году. Таксама працягнулі дазволы на адкрыцьцё юрыдычнымі асобамі-рэзыдэнтамі рахункаў у банках-нэрэзыдэнтах, тэрмін дзеяньня якіх сканчваецца 1 красавіка — 30 чэрвеня. Працяг пазначаных вышэй тэрмінаў не патрабуе ад субʼектаў гаспадараньня накіраваньня ў Нацбанк любых заяваў і дакумэнтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG