Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 15 беларусаў не змаглі вярнуцца зь Індыі, нягледзячы на дазвол Расеі


Беларусаў не пусьцілі ў самалёт да Масквы з Гоа з прычыны закрыцьця беларуска-расейскай мяжы
Беларусаў не пусьцілі ў самалёт да Масквы з Гоа з прычыны закрыцьця беларуска-расейскай мяжы

22 сакавіка група беларускіх турыстаў спрабавала вылецець зь Індыі ў Расею, каб пасьля дабрацца ў Беларусь. Але іх зноў не пусьцілі на борт, паведамляе Tut.by.

Агулам у Індыі падчас карантыну захрас 51 грамадзянін Беларусі. Нягледзячы на распараджэньне расейскага ўраду, каб беларусаў прапускалі без выключэньняў праз свае пункты пропуску, на борт самалёта іх не пусьцілі.

22 сакавіка 15 беларусаў мусілі вылецець з Гоа рэйсам авіякампаніі «Россия», але іх не пусьцілі на борт бо апэратар «Библио глобус» ануляваў іх квіткі.

Праблемы з вылетам беларусаў з Індыі праз Маскву ў Беларусь пачаліся з 18 сакавіка, калі Расея закрыла свае межы. 18 сакавіка зь Індыі не змаглі вылецець 23 беларусы, на наступны дзень — яшчэ 13, цяпер — 15.

Агулам 51 беларускі турыст не мог патрапіць на рэйс, хоць меў на руках квіткі. З прычыны эпідэміі ў Індыі ўвялі камэнданцкую гадзіну.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG