Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя два выпадкі COVID-19 выявілі ў Кангрэсе ЗША


Два кангрэсмэны з Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША абвясьцілі ў сераду пра сваё заражэньне каранавірусам. Пра гэта паведамілі прадстаўнік Флорыды Марыё Дыяс-Балард і кангрэсмэн ад Юты Бэн Макадмс.

Гэта першыя два выпадкі заражэньня сярод амэрыканскіх заканадаўцаў. Кангрэсмэн з Флорыды напісаў у «Твітэры» пра тое, што ён адчувае сябе лепш, і заклікаў амэрыканцаў паставіцца да гэтага вірусу «вельмі сур’ёзна». Заканадавец зь Юты заклікаў амэрыканцаў да адзінства з тым, каб «выйсьці з гэтага крызісу яшчэ больш моцнымі».

Як заканадаўцы заразіліся, невядома. Яны зьвярнуліся да дактароў пасьля зьяўленьня сымптомаў грыпу. Цяпер яны знаходзяцца ў самаізаляцыі дома.

Па словах супрацоўнікаў Кангрэсу, мэдыкі спрабуюць выявіць усіх, хто мог у апошнія дні сустракацца з двума заканадаўцамі, і праводзяць дэзынфэкцыю памяшканьняў на Капіталійскім узгорку.

Распаўсюджваньне віруса сярод заканадаўцаў можа прывесьці да зрыву працы Кангрэсу, калі можа спатрэбіцца прыняцьце экстраных рашэньняў. У сераду прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў закон, якім прадугледжваецца прадастаўленьне магчымасьці правядзеньня тэставаньня на каранавірус кожнаму амэрыканцу і выдзяленьне дапамогі тым, хто часова апынуўся без працы.

Гэты закон быў напярэдадні ўхвалены Сэнатам, дзе галасаваньне праходзіла паводле асаблівай працэдуры з мэтай пазьбегнуць кантактаў паміж заканадаўцамі.

14 чальцоў Кангрэсу абвясьцілі, што яны пачалі добраахвотны карантын, паколькі сустракаліся з заражанымі вірусам калегамі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG