Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вас забанілі ў сацсетках? Вашае відэа выдалілі? Магчыма, вінаваты каранавірус


Кампаніі, якія валодаюць сацыяльнымі сеткамі YouTube, Facebook і Twitter, папярэдзілі, што ў гэтыя дні могуць памылкова выдаляць за парушэньні правілаў больш відэа і допісаў, чым звычайна. Як паведамляе Reuters, у той час як офісы пусьцеюць падчас пандэміі новага каранавірусу, уладальнікі сацсетак пакладаюцца на праграмы штучнага інтэлекту, якія вызначаюць парушэньні.

Кампанія Google, якая валодае YouTube, паведаміла пра такі падыход у сваім афіцыйным блогу. Там адзначаецца, што праграмы штучнага інтэлекту менш дакладныя за людзей у вызначэньні праблемных матэрыялаў, і гэта прыводзіць да памылак. Кампанія дадала, што «час на апэляцыю супраць гэтых рашэньняў можа падоўжыцца».

Facebook паведаміў, што працуе з фірмамі-партнэрамі, каб адпусьціць з офісаў на нявызначаны час, з захаваньнем аплаты, усіх працаўнікоў, якія правяраюць зьмест праблемных матэрыялаў. «У выніку мы можам пабачыць даўжэйшы час на рэагаваньне і больш памылак».

Twitter таксама абвясьціў, што будзе больш карыстацца аўтаматызаванай мадэрацыяй, але паабяцаў, што ня будзе баніць карыстальнікаў без удзелу людзей.

На мінулым тыдні кампаніі, якія валодаюць сацсеткамі, трапілі пад крытыку за загад такім людзям працягнуць працу ў офісах. Кампаніі тлумачылі гэта адсутнасьцю тэхналёгіі, якая б забясьпечыла эфэктыўную мадэрацыю з дому.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG