Касьмічны грузавік кампаніі SpaceX адправіўся да міжнароднай касьмічнай станцыі. Запуск адбыўся на мысе Канавэрал у ЗША.
На борце карабля Cargo Dragon каля дзьвюх тон харчаваньня і абсталяваньне для экспэрымэнтаў. Стыкоўка з МКС заплянавана на панядзелак, 9 сакавіка. Ракета-носьбіт ужо вярнулася на Зямлю і села на плятформу ў Ціхім акіяне.
Для кампаніі SpaceX гэта ўжо дваццаты пасьпяховы запуск Cargo Dragon ў рамках кантракту з NASA. Гэта адзіны касьмічны карабель для забесьпячэньня МКС, здольны вяртаць грузы на зямлю.
Cargo Dragon прабудзе на МКС каля чатырох тыдняў. Затым ён накіруецца на Зямлю з вынікамі экспэрымэнтаў, праведзеных на арбіце. Зараз на станцыі працуе адзін расейскі касманаўт і двое амэрыканскіх астранаўтаў.