Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэсьць краін Эўразьвязу стварылі кібэр-сілы хуткага рэагаваньня


Пагадненьне паміж міністрамі абароны Літвы, Эстоніі, Харватыі, Польшчы, Нідэрляндаў і Румыніі дасягнута ў сталіцы Харватыі. Каардынаваць стварэньне сілаў і кіраваць імі будзе Літва.

Падпісаны мэмарандум аб узаемаразуменьні ў стварэньні кібэрнэтычных сілаў хуткага рэагаваньня. Пра гэта інфармуе BNS.

У адпаведнасьці з пагадненьнем будзе створана дзяжурная міжнародная каманда, гатовая адрэагаваць на кібэр-атаку супраць адной з краін-чальцоў пагадненьня. Супольныя сілы будуць таксама расьсьледаваць кібэр-інцыдэнты.

Сілы змогуць рэагаваць на інцыдэнты ў краінах, якія падпісалі мэмарандум, а таксама ў краінах-назіральніках, а ў будучыні і ў рамках інстытутаў Эўразьвязу.

Цяпер назіральнікамі ёсьць Бэльгія, Грэцыя, Гішпанія, Італія, Францыя, Славенія і Фінляндыя.

Ініцыятыву стварэньня сілаў хуткага рэагаваньня праявіла Літва у 2017 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG