Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская нафта патаньнела на фоне спрэчкі зь Беларусьсю


Рэзэрвуар з нафтай на прадпрыемстве «Гомельтранснафта» каля Мазыра, студзень 2020
Рэзэрвуар з нафтай на прадпрыемстве «Гомельтранснафта» каля Мазыра, студзень 2020

Расейская нафта Urals патаньнела праз зьніжэньне попыту на гэты гатунак нафты ў Эўропе і з прычыны залішняй прапановы ў балтыйскіх партах на фоне спрэчак зь Беларусьсю.

Такую выснову расейскае інфармацыйнае агенцтва РБК зрабіла на падставе аналізу дадзеных Reuters і агенцтва Argus.

28 лютага цана нафты маркі Urals зьнізілася да $ 46,6 за барэль — таньней расейская нафта каштавала толькі ў ліпені 2017 году.

Адна з прычынаў зьніжэння коштаў на расейскую нафту — абмежаваньне паставак у Беларусь, кажа аналітык Thomson Reuters Глеб Гарадзянкін. Расея традыцыйна пастаўляла ў Беларусь каля 1,5 млн тонаў нафты ў месяц, а сёлета плянавала павялічыць пастаўкі да 2 млн. тонаў у месяц. Але з канца мінулага году Масква і Менск ня могуць дамовіцца аб коштах.

У студзені-лютым Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь прыкладна на 1 млн тонаў у месяц адносна 2019 году, заўважае Гарадзянкін. Паводле яго слоў, зьніжэньне паставак у Беларусь забясьпечвае дадатковыя рэсурсы для перапрацоўкі на расейскіх НПЗ і экспарту праз балтыйскія парты і Наварасійск.

У рамках Мытнага саюзу Расея пастаўляе нафту ў Беларусь бяз мыта, гэта дало магчымасьць расейскім нафтавым кампаніям даць зьніжку «Белнафтахіму» на памер мыта і дадаць прэмію да цаны. Але з 2019 году Расея паступова зьніжае экспартнае мыта на нафту ў рамках падатковага манэўру, а значыць, памяншаецца і зьніжка для Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ацаніў страты Беларусі ад расейскага падатковага манэўру ў $ 420-440 млн у 2020 годзе і папрасіў расейскіх нафтавікоў адмяніць прэміі. Тыя не пагадзіліся, і з 2020 году пяць найбуйнейшых пастаўшчыкоў ( «Раснафта», ЛУКОЙЛ, «Газпром нафта», «Сургутнафтагазз» і «Татнафта») спынілі пастаўкі нафты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG