Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія рэкамэндавала пачаць перамовы аб прыёме Альбаніі і Паўночнай Македоніі ў Эўразьвяз


Паводле справаздач Эўрапейскай камісіі, з чэрвеня 2018 году дзьве балканскія дзяржавы, Альбанія і Паўночная Македонія, «актывізавалі сваю працу і дасягнулі далейшых значных і ўстойлівых вынікаў у ключавых галінах».

«Эўрапейская камісія і надалей рашуча рэкамэндуе дазволіць перамовы з Альбаніяй і Паўночнай Македоніяй, і я спадзяюся, што дзяржавы-чальцы ухваляць станоўчае рашэньне ў найбліжэйшыя тыдні», — заявіў камісар у пытаньнях пашырэньня Эўразьвязу Олівер Вархэі.

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон у сёлетнім лютым заяўляў, што гатовы дазволіць сяброўства гэтых краінаў у Эўразьвязе ў выпадку пазытыўных высноваў Эўракамісіі, хоць у леташнім кастрычніку Францыя блякавала такія перамовы. Тады Францыя настойвала, што балканскія краіны па-ранейшаму не вядуць неабходнай барацьбы з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю.

Пасьля выхаду Вялікай Брытаніі чальцамі Эўразьвязу застаюцца 27 дзяржаваў. Апошняй на сёньня далучылася Харватыя — гэта адбылося ў 2013 годзе.

У Індэксе ўспрыманьня карупцыі –​ 2019, які публікуе Transparency International на падставе апытаньня саміх жыхароў краінаў, Альбанія і Паўночная Македонія дзялілі 106-е месца з 180 краінаў (чым ніжэйшае месца, тым больш карупцыі) разам з Альжырам, Бразыліяй, Кот-д’Івуарам, Манголіяй і Эгіптам. Беларусь у тым рэйтынгу заняла 66-е месца разам з Аргентынай, Сэнэгалам і Чарнагорыяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG