Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Вам дапамагае Расея». Падчас дэбатаў апанэнты Трампа паспрачаліся наконт Расеі


Бэрні Сандэрс
Бэрні Сандэрс

Былы мэр Нью-Ёрка Майкл Блумбэрг узьняў тэму меркаванага расейскага ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША, сьцьвярджаючы, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін спрабуе павялічыць шанцы сэнатара Бэрні Сандэрса на вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі і тым самым спрыяць перамозе Дональда Трампа на ўсеагульных выбарах у лістападзе.

«Вам дапамагае Расея»

«Дональд Трамп лічыць, што будзе лепш, калі ён будзе прэзыдэнтам. Я так не лічу», - сказаў Блумберг на дэбатах дэмакратаў у Чарльстоне, Паўднёвая Караліна.

«Уладзімір Пуцін лічыць, што Дональд Трамп павінен быць прэзыдэнтам ЗША, і таму Расея дапамагае вам», — сказаў Блумбэрг, зьвяртаючыся да Сандэрса.

Некаторыя дэмакраты лічаць, што Трампу будзе лягчэй перамагчы Сандэрса на выбарах у лістападзе праз сацыялістычную арыентацыю апошняга, і таму Масква таемна садзейнічае Сандэрсу, што Крэмль рашуча адмаўляе.

Раздражнёны Сандэрс адказаў: «Гэй, спадар Пуцін, паверце, калі я стану прэзыдэнтам, вы больш ня будзеце ўмешвацца ў амэрыканскія выбары».

«Сандэрс настальгуе па рэвалюцыйнай палітыцы 1960-х»

Блумбэрг — не адзіны кандыдат, які ставіць пад сумнеў абіральнасьць сэнатара ад Вэрмонта ў супрацьстаяньні з прэзыдэнтам Трампам.

Былы мэр горада Саўт-бэнд ў Індзіяне Піт Бутыджэдж скарыстаўся тым, што Сандэрс называе сябе дэмакратычным сацыялістам, і нядаўнімі рэмаркамі свайго апанэнта, калі ён казаў пра дасягненьні кубінскага дыктатара Фідэля Кастра ў сфэры адукацыі.

«Я не хачу сцэнара, пры якім Дональд Трамп настальгуе па грамадзкіх парадках 1950-х гадоў, а Бэрні Сандэрс — па рэвалюцыйнай палітыцы 1960-х», — заявіў Бутыджэдж.

«Бэрні прайграе Дональду Трампу, а Палата прадстаўнікоў і Сэнат пяройдуць да рэспубліканцаў», — заявіў Блумбэрг за чатыры дні да важных прэзыдэнцкіх праймэрыз у Паўднёвай Караліне.

На гэта Сандэрс адказаў, што, паводле апытаньняў, у апошніх 50 гіпатэтычных супрацьстаяньнях паміж ім і Трампам, ён перамагаў дзеючага прэзыдэнта 47 разоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG