Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавая спрэчка: пакуль няма адказу з Масквы, Беларусь вядзе перамовы з Украінай і Польшчай


Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ігара Сечына ў Менску
Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Ігара Сечына ў Менску

Дагэтуль невядома, чым завершыліся 18 лютага перамовы ў Менску паміж Аляксандрам Лукашэнкам і галоўным выканаўчым дырэктарам кампаніі «Роснефть» Ігарам Сечыным.

На сайце «Роснефти» справаздача абмяжоўваецца канстатацыяй, што бакі «абмяняліся думкамі аб разьвіцьці далейшага супрацоўніцтва ў галіне энэргетыкі».

Расейская кампанія зьяўляецца ключавым пастаўшчыком нафты ў Беларусь: летась «Роснефть» паставіла амаль 9 млн тон сыравіны, што забясьпечыла каля 50% імпарту.

Акрамя таго, гэта адзін са значных інвэстараў у эканоміку Беларусі: больш як тры дзясяткі АЗС, пяць нафтабазаў і 21-працэнтная доля ў Мазырскім НПЗ.

Летась у сьнежні Менск і Масква ўзгаднілі балянс паставак нафты, у адпаведнасьці зь якім у 2020 годзе Беларусь павінна атрымаць 24 млн тон нафты. Аднак замест гэтага расейскія кампаніі спынілі пастаўкі праз адсутнасьць падпісаных кантрактаў. Беларускае кіраўніцтва адмовілася плаціць прэмію да цаны, якая складае каля 10 даляраў за тону, спасылаючыся на тое, што падатковы манэўр Расеі і без таго павялічыў цану нафты — цяпер яна 83% ад сусьветнай.

Адзіным пастаўшчыком расейскай нафты ў Беларусь застаецца група кампаній «Сафмар» расейскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева. Цяпер беларускія НПЗ працуюць на мінімальнай загрузцы, забясьпечваючы найперш патрэбы ўнутранага рынку.

Тым часам амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім пацьвердзіў гатоўнасьць ягонай краіны ажыцьцяўляць транзыт нафты на беларускія НПЗ. Калі будзе заяўка зь беларускага боку, Кіеў гатовы яе разгледзець, заявіў дыплямат агенцтву БелаПАН.

Ён удакладніў, што пастаўкі могуць ажыццьяўляцца як па трубаправодзе Адэса-Броды, так і чыгуначным транспартам. Галоўнае, што Ўкраіна валодае адпаведнымі тэхнічнымі магчымасьцямі, дадаў дыплямат.

У сваю чаргу канцэрн «Белнафтахім» працягвае перамовы з польскімі партнэрамі адносна магчымасьці рэвэрснага перазапуску беларускага ўчастку магістральнага нафтаправоду «Дружба» дзеля забесьпячэньня альтэрнатыўных паставак нафты ў Беларусь.

Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь. Што здарылася

  • 1 студзеня 2020 году Расея спыніла пастаўкі нафты ў Беларусь, але расейская нафта працягвае паступаць транзытам празь Беларусь у Эўропу.
  • Беларусь і Расея дагэтуль не дамовіліся пра пастаўкі нафты ў 2020 годзе, хоць Лукашэнка і Пуцін вялі перамовы 30 і 31 сьнежня.
  • Прыняты толькі «індыкатыўны балянс»: Расея можа паставіць 24 млн тонаў нафты на год. У 2019-м столькі і паставілі: 18 млн т пайшлі на перапрацоўку, яшчэ 6 млн т на «перамытненьне». Паводле эканаміста Яраслава Раманчука, Беларусі на ўласныя патрэбы хапае 6–7 млн тонаў — астатняе ішло на нафтапрадукты для экспарту або на «перамытненьне».
  • 31 сьнежня 2019 году Лукашэнка даручыў завозіць нафту з партоў Балтыі і залучыць альтэрнатыўныя пастаўкі праз магістральны нафтаправод «Дружба».
  • Пакуль Мазырскі НПЗ пачаў атрымліваць нафту толькі ад кампаніі расейскага алігарха Гуцэрыева — чакаецца пастаўка ўсяго 750 тысячаў тонаў.
  • Беларусь дамовілася пра імпарт 80 тонаў нарвэскай нафты Johan Sverdrup з пастаўкай у літоўскі порт Клайпеда. У Беларусі чакаюць пачатку разгрузкі ўвечары 22 студзеня. Перавалка і транспарт да НПЗ чыгункай будуць каштаваць больш за 20 даляраў за тону.
  • Гатоўнасьць транспартаваць нафту ў Беларусь на пастаяннай аснове ўжо выказалі суседнія Латвія (магчымыя аб’ёмы не абвяшчаліся) і Літва (да 3 млн тонаў на год​). Пры чым Літва гатовая дастаўляць і газ. Па стане на 21 студзеня «Белнафтахім» мае «практычна гатовыя кантракты» на альтэрнатыўныя пастаўкі.
  • Беларускія НПЗ у першай палове студзеня працавалі на леташніх запасах, аб’ёму якіх хапала прыкладна на 20 дзён працы. Экспарт нафтапрадуктаў Беларусь часова прыпыняла ад 1 студзеня, аднавіла ад 21-га.
  • Паводле неафіцыйных зьвестак «Інтэрфаксу», Беларусь прапанавала рэалізаваць варыянт разавай пастаўкі нафты з рэсурсаў незалежных пастаўшчыкоў з мэтай павелічэньня запасаў сыравіны на НПЗ на час правядзеньня перамоваў.
  • Публічна ж Лукашэнка 21 студзеня паставіў задачу зьнізіць пастаўкі нафты з Расеі да 30-40% ад неабходных аб’ёмаў: «працэнтаў 30 мы павінны з Балтыкі завозіць і працэнтаў 30 праз Украіну». Пастаўкі з Казахстану, заявіў ён, заблякавала Расея.
  • Менск і Масква дасюль не ўзгаднілі кампэнсацыю за расейскі падатковы манэўр. У беларускі бюджэт-2020 закладзеныя страты ў памеры 951 млн рублёў.
  • Расея дагэтуль не кампэнсавала Беларусі страты за пастаўкі бруднай нафты ў красавіку 2019 году — толькі 20 студзеня 2020-га дамовіліся пра падыходы і мэтодыку кампэнсацыі.

Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, якая багацее на суседзкай нафце, — эканаміст

Дзе браць нафту, калі не ў Расеі, і колькі страчвае Беларусь ад прыпыненьня паставак? Тлумачым разам з экспэртам

Усё пачалося з Пуціна. Кароткая гісторыя нафтагазавых канфліктаў Беларусі і Расеі

Ці ўратуе Беларусь эўрапейская нафта? Разьбіраемся з экспэртамі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG