Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Латвіі хоча скараціць тэлевяшчаньне на рускай мове да 20% эфіру


Эгіл Левітс
Эгіл Левітс

Прэзыдэнт Латвіі Эгіл Левітс зьвярнуўся да камісіі Сэйма па правах чалавека і грамадзкіх справах і прапанаваў перагледзець закон аб электронных СМІ і павялічыць прапорцыю тэлепраграм на афіцыйных мовах ЭЗ і эўразоны да 80%.

Па ідэі Левітса ў асноўную прапанову для абанэнтаў абавязкова павінны ўваходзіць тэлепраграмы латвійскіх мэдыя, дзяржаўных і камэрцыйных, а таксама рэгіянальныя праграмы. А калі ў асноўны пакет уключаны дадатковыя праграмы, то мінімум 80% з іх павінны быць на афіцыйных мовах ЭЗ і эўразоны. Цяпер гэтых моў 24, у тым ліку ангельская, нямецкая, гішпанская і латыская.

Фактычна гэта азначае зьмяншэньне колькасьці тэлепраграм на расейскай мове да 20% эфіру.

На думку прэзыдэнта, гэтыя патрабаваньні павінны распаўсюджвацца ня толькі на эфірныя каналы, але таксама і на пастаўшчыкоў паслуг кабэльнага тэлебачаньня і на электронныя СМІ, якія рэтрансьлююць тэлепраграмы.

«Моцная інфармацыйная прастора — істотнае пытаньне бясьпекі краіны і дэмакратыі ў Латвіі. Павінна быць на заканадаўчым узроўні магчыма зрабіць так, каб жыхарам Латвіі былі даступныя якасныя і плюралістычныя тэлепраграмы, якія ўмацоўваюць прыналежнасьць Латвіі да культурнай прасторы Эўропы і спрыяюць уключэньню жыхароў Латвіі ў агульны інфармацыйны дыскурс Эўропы », — падкрэсьліў Левітс.

У 2019 годзе Нацыянальная рада па электронных СМІ Латвіі часова забараніла рэтрансьляваць у краіне расейскі тэлеканал «РТР-Россия» — за распальваньне нянавісьці да ўкраінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG