Распачатая комплексная праверка Ўзброеных сілаў Беларусі, паведамляе сайт Міністэрства абароны. Вядзецца нарошчваньне асабовага складу з рэзэрву, першыя позвы ў вайсковыя камісарыяты атрымалі больш за паўсотні вайсковаабавязаных.
Удакладняецца, што шэраг падраздзяленьняў вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны прыводзяцца ў гатоўнасьць для выкананьня баявых задач.
Паводле задумы манэўраў, узмацняюцца дзяжурныя сілы ў супрацьпаветранай абароне зэнітнымі ракетнымі дывізіёнамі С-300, «Бук», «Аса». Авіяцыя выканае задачы разгрупаваньня сілаў з задзейнічаньнем аэрадромаў у Баранавічах, Мачулішчах, Бабруйску, Лунінцы, Бароўцах.
Акрамя таго, для пераадоленьня воднай перашкоды падразьдзяленьнямі асобнай мэханізаванай брыгады 7-га інжынэрнага палка навялі маставую пераправу празь Бярэзіну.
У ведамстве адзначаюць, што дзеля ўдасканаленьня баявых навыкаў цягам 2020 году могуць быць дадатковыя прызывы вайсковаабавязаных з рэзэрву.