Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львове падпалілі аўтамабіль журналісткі Радыё Свабода


Журналістка Радыё Свабода Галіна Церашчук
Журналістка Радыё Свабода Галіна Церашчук

Апоўначы, 30 студзеня, ва ўкраінскім горадзе Львоў невядомы чалавек падпаліў аўтамабіль, які належыць журналістцы Радыё Свабода Галіне Церашчук. Ніхто не пацярпеў.

Паводле сьведак, да машыны падышоў чалавек з закрытым тварам, паклаў пад шчоткі на лабавым шкле аўтамабіля пакеты, падпаліў іх і ўцёк.

Побач з падпаленым аўтамабілем знаходзіліся машыны, але агонь на іх не перакінуўся — пажарныя яго патушылі. Аўтамабіль зьнішчаны.

Журналістка зьвярнулася з заявай у паліцыю. Вядзецца сьледзтва, паліцыя вывучае розныя вэрсіі падпалу. Галіна Церашчук адхіляе бытавыя вэрсіі, якія маглі б стаць падставай для злачынства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG