Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стан шпіталізаваных у Магілёве з падазрэньнем на каранавірус стабільны, дыягназу пакуль няма


Спэцыялісты РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі вывучаюць пробы, ілюстрацыйнае фота
Спэцыялісты РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі вывучаюць пробы, ілюстрацыйнае фота

Двое жыхароў Магілёва, якіх 29 студзеня шпіталізавалі з падазрэньнем на каранавірусную інфэкцыю, знаходзяцца пад кантролем мэдыкаў у мясцовай інфэкцыйнай лякарні.

Як сказаў яе галоўны лекар Юры Ярмоленка, самаадчуваньне пацыентаў здавальняючае, цяпер у лякарні чакаюць вынікаў аналізаў зь Менску.

«Людзі, вярнуўшыся з адпачынку, спалохаліся, што могуць быць заражанымі, і іх шпіталізавалі, — кажа Ярмоленка. — Узялі неабходныя аналізы. Усё стабільна, ніякіх праблемаў няма».

Як паведаміла Свабодзе прэс-сакратарка Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун, двое жыхароў Магілёва адпачывалі непадалёк ад узьбярэжжа Кітаю на астравах. На радзіму вярталіся зь перасадкай у Кітаі. У Беларусі яны адчулі недамаганьне і зьвярнуліся да мэдыкаў.

У іх узялі пробы, якія вывучаюць у Рэспубліканскім цэнтры эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі. Як высьветліла Свабода, гэта былі мужчына і жанчына. Са сваімі праблемамі яны зьвярнуліся ў магілёўскую паліклініку № 4. Установу адразу зачынілі, і яна не працавала больш за гадзіну. Пацыентаў тым часам у экстраным парадку даставілі ў інфэкцыйную лякарню.

Публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG