Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за год ад пэдафілаў пацярпелі амаль паўтысячы дзяцей


Генадзь Казакевіч
Генадзь Казакевіч

У міліцыі расказалі, як змагаюцца з пэдафіламі і які маштаб прастытуцыі ў Беларусі.

Кіраўнік галоўнага ўпраўленьня наркакантролю і супрацьдзеяньня гандлю людзьмі МУС Генадзь Казакевіч у эфіры АНТ паведаміў, што летась выявілі 487 выпадкаў пэдафіліі.

У міліцыі стварылі падразьдзяленьне інтэрнэт-выведкі, якая адсочвае такіх людзей, паведаміў Казакевіч.

«Мы стварылі падразьдзяленьне інтэрнэт-выведкі, якая дастаткова эфектыўна выяўляе і гандляроў наркотыкамі, і патэнцыйных пэдафілаў», — сказаў Казакевіч.

Ён паведаміў, што спэцыяльная праграма адсочвае па ip-адрасе людзей, якія цікавяцца сэксуальным кантэнтам з удзелам непаўналетніх.

Таксама Генадзь Казакевіч расказаў, што ў Беларусі 2500–3000 чалавек абодвух палоў займаюцца прастытуцыяй. Ён дадаў, што летась за гэта да адказнасьці прыцягнулі каля 100 мужчын, і гэты паказьнік расьце.

«Гэта не традыцыйныя альфонсы. Гэта гей-прастытуцыя — мужчыны, якія аказваюць сэксуальныя паслугі мужчынам», — удакладніў Казакевіч.

Узрост такіх асобаў, паводле яго, ад 16 да 50 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG