Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з аўтараў анлайн-гульні World of Tanks створыць у Расеі палітычную партыю


Дырэктар прадукту анлайн-гульні World of Tanks Вячаслаў Макараў плянуе стварыць у Расею палітычную «Партыю прамой дэмакратыі».

Партыя возьме ўдзел у рэгіянальных выбарах 2020 году, а ў выпадку посьпеху, — і парлямэнцкіх выбарах 2021 году. Устаноўчы зьезд фракцыі пройдзе 5 сакавіка, паведамляе «Коммерсант».

Першапачаткова ў партыю будуць запрашаць распрацоўшчыкаў галоўных рэгіянальных IT-кампаній. Як лічыць Макараў, менавіта яны зьяўляюцца найбуйнейшымі падаткаплатнікамі і добра ведаюць пра праблемы ў рэгіёнах.

Членамі аргкамітэту акрамя Макарава стануць: дырэктар Эўразійскага камунікацыйнага цэнтру Аляксей Пілько, намесьнік начальніка юрыдычнай службы «Яндэкс. Грошы» Барыс Чыгідзін, гендырэктар Unwired Devices Алег Артамонаў і экс-прадзюсар «Жывога часопіса» Цімафей Шэвякоў.

Асаблівасьцю партыі павінна стаць мабільнае прыкладаньне, распрацаванае на плятформе Blockchain — празь яго будзе праходзіць галасаваньне удзельнікаў руху. На яго стварэньне выдаткуюць $ 1 млн.

Як распавяла «Коммерсанту» крыніца з гульнявой індустрыі, беларуская кампанія Wargaming, якой належыць World of Tanks, «даўно перастала быць проста распрацоўшчыкам гульняў» і «валодае уплывам, які далёка выходзіць за рамкі сфэры IT», спансіруючы патрыятычныя мерапрыемствы ў Расеі і Беларусі.

Wargaming — выдавец і распрацоўшчык гульняў. У 2016 годзе капіталізацыю кампаніі ацанілі ў $ 1,5 млрд. Яна зарэгістраваная на Кіпры, там жа знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG